История Чучевич

У 1577 г. — Чучавічы, сяло Наваградскага павета, уласнасць Мікалая Юр'евіча Радзівіла — віленскага ваяводы. У 1626 г. Чучавічы — сяло Лахвенскага маёнтка, зямлі 57 1/3 валокі (прыкладна 115 двароў). Некаторы час сяло прыпісана да Нясвіжскага маёнтка. У 1795 г. Вялікія Чучавічы — сяло зноў Лахвенскага маёнтка, 55 двароў. У 1795 г. — маецца уніяцкая царква. Пасля Радзівілаў вёска перайшла ў валоданне князя Пятра Вітгенштэйна. У 1851 г. на яго сродкі ўзведзена, папярэдняя згарэла. Па апісанні 1798 г., царква драўляная, пабудавана ў выглядзе прадаўгаватага крыжа з пяццю купаламі і званіцай з чатырма званамі — адпаведна ў 5,5 пуда; 2,5; 2 і паўпуда, з двума ярусамі вокнаў і трыма ўваходнымі дзвярамі. Дах царквы драўляны, пафарбаваны ў зялёны колер. Пячное ацяпленне не прадугледжвалася. Унутраная прастора мела каля 35 кв. сажняў, падлога драўляная. Дашчаты іканастас складаўся з 13 ікон, размешчаных у 2 ярусы і напісаных на палатне. Царква мела адзін прастол, была беднай посудам — некалькі пасярэбраных сасудаў, бляшанае панікадзіла, два крыжы: медны пасярэбраны і пазалочаны. Налічвалася 6 аблачэнняў для свяшчэнніка, але толькі 3 з іх можна было апранаць. Адзінае богаслужбовае Евангелле было ў металічным акладзе.

Подробнее: История Чучевич

Additional information